24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 953 пацыенты з COVID-19, выпісаны 652. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 386 978 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 377 105 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2780 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 10 102 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 6 221 882 тэсты.