2 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 915 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1250. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 395 990 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 387 338 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2871 пацыент з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 17 636 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 6 361 136.
Больш за 542,3 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 297,1 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.