25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 840 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 764. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 387 818 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 377 869 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 2791 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8169 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 6 230 051 тэст.