21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 832 пацыенты з COVID-19, выпісаны 769. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 686 294 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 677 814 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5415 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 6058 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 10 842 221 тэст.