18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 8194 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1629. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 868 078 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 853 535 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6329 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 29 228 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 12 248 033 тэсты.