14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 778 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 792. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 676 512 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 667 041 пацыент, у якого раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5305 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 5884 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 691 609 тэстаў.