9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 742 пацыенты з COVID-19, выпісаны 532. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 454 674 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 448 752 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3541 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 11 682 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 7 438 123 тэсты.