19 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 711 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 674. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 410 096 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 402 876 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3035 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 005 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 6 627 903 тэсты.
Больш за 760,4 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 464,4 тыс. - прайшлі поўны курс вакцынацыі.