2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 699 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 662. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 249 994 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 237 178 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 737 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 6 522 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 4 488 821 тэст.