4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 697 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 617. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 362 594 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 353 081 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2582 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 7642 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 5 902 915 тэстаў.