27 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 642 пацыенты з COVID-19, выпісаны 493. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 694 226 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 686 768пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5512 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8082 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 967 864 тэсты.