10 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 607 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 434. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 455 281 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 449 186 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 3551 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 5650 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 443 773 тэсты.
Больш за 1,453 млн чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,111 млн - прайшлі поўны курс вакцынацыі.