24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 5996 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1636. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 902 315 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 888 963 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6421 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 24 196 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 12 367 231 тэст.