8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 597 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 493. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 401 019 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 393 237 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2929 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9130 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 447 553 тэсты.