15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 501 пацыент з COVID-19, выпісаны 375. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 406 861 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 399 549 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 2995 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 10 414 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 555 214 тэстаў.
Больш за 720 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 400,8 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.