29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 495 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 375. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 416 275 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 408 878 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3 132 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 11 905 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 776 648.
Больш за 883,6 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 585,6 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.