29 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 443 пацыенты з COVID-19, выпісаны 94. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 960 245 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 957 368 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6799 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 3310 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 12 825 455 тэстаў.