28 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 441 пацыент з COVID-19, выпісаны 196. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 415 780 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 408 503 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3122 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9935 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 6 764 743 тэсты.