22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2507 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 514. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 890 089 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 875 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 6392 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 5591 тэст. Усяго ў краіне праведзена 12 317 444 тэсты.