14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 2052 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1725. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 565 865 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 539 252 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4353 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 41 952 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 8 989 883 тэсты.
Больш за 2491 тыс. чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1807 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.