25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1997 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1493. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 588 231 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 560 343 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4530 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 25 761 тэст. Усяго ў краіне праведзена 9 403 213 тэстаў.