6 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1991 пацыент з COVID-19, выпісаны 1504. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 549 817 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 526 648 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4228 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 43 987 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 694 052 тэсты.
Больш за 2274 тыс. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1663 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.