10 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1989 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2888, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 619 708 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 596 590 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4789 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 46 495 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 9 921 361 тэст.
Больш за 3 095 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 2 392 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.