29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1988 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2130. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 596 191 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 569 188 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4596 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 40 232 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 9 556 037 тэстаў.