16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1967 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1589. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 510 481 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 498 655 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3966 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 27 386 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 118 970 тэстаў.
Больш за 1 824 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 505 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.