30 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1957 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2644. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 192 361 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 171 901 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1414 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 24 454 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 962 318 тэстаў.