27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1946 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1266. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 532 149 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 514 561 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4102 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 19 603 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 8 414 751 тэст.