10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 939 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2 135. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 154 392 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 132 085 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 238 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 29 548 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 517 016 тэстаў.