23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 922 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2 272. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 179 196 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 157 079 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 349 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 24 333 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 3 827 451 тэст.