21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1917 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1362. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 520 286 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 505 923 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4028 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9735 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 8 238 914 тэстаў.
Больш за 1 912 000 чалавек атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 537 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.