25 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1893 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2395. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 183 006 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 161 832 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1367 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 28 811 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 883 776 тэстаў.