21 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 893 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1 295. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 175 416 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 152 930 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 333 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 16 660 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 794 812 тэстаў.