22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 858 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1 877. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 177 274 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 154 807 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 1 341 пацыент з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8 306 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 803 118 тэстаў.