14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1 853 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1 321. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 162 148 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 139 785 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1 273 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 16 103 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 3 625 620 тэстаў.