9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1842 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1607. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 497 420 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 488 341 пацыент, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 3882 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 21 588 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 7 965 237 тэстаў.
Больш за 1 732 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1 445 000 чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.