28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1841 пацыент з COVID-19, выпісаны 1385. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістравана 188 588 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 167 421 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1394 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 9230 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 3 933 309 тэстаў.