4 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1774 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1647. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 143 383 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 120 571 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1190 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 32 101 тэст. Усяго ў краіне праведзена 3 367 889 тэстаў.