1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1766 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2339. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 248 336 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 235 838 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1718 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 19 358 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 472 745 тэстаў.