15 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1765 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2027. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 678 277 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 669 068 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5322 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 26 237 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 717 846 тэстаў.