5 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1759 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 1994. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 255 172 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 243 144 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1764 пацыенты з выяўленым каранавірусам.
За мінулыя суткі выканана 19 107 тэстаў. Усяго ў краіне іх праведзена 4 538 812.