8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1756 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2108. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 667 893 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 657 109 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5210 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 29 533 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 574 547 тэстаў.