16 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1754 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1961. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 631 025 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 611 204 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4875 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 8 157 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 062 789 тэстаў.