25 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1752 пацыенты з COVID-19, выпісаны 2641. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 237 611 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 223 553 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1649 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 17 182 тэсты. Усяго ў краіне праведзены 4 365 571 тэст.