9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1738 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2115. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 669 631 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 659 224 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5227 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 26 322 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 10 600 869 тэстаў.
Больш за 3 811 000 беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 3 038 000 прайшлі поўны курс вакцынацыі.