26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1729 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2183. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 648 472 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 634 653 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5026 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 24 620 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 320 279 тэстаў.