28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1718 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2131. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі быў зарэгістраваны 242 851 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 229 199 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1688 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выкананы 15 832 тэсты. Усяго ў краіне праведзена 4 415 199 тэстаў.