3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1711 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2013. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 251 705 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравеў 239 191 пацыент, у якога раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1746 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 13 909 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 502 730 тэстаў.