24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1697 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2429. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 645 069 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 630 218 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4995 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 41 039 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 10 269 975 тэстаў.