15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1658 пацыентаў з COVID-19, выпісаны 2222. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 268 687 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 258 202 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 1849 пацыентаў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 18 286 тэстаў. Усяго ў краіне праведзена 4 681 199 тэстаў.