22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1654 пацыенты з COVID-19, выпісаны 1938. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства аховы здароўя.
Усяго з пачатку пандэміі ў Беларусі былі зарэгістраваны 687 948 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Выздаравелі 679 752 пацыенты, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 5432 пацыенты з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
За мінулыя суткі выканана 30 608 тэстаў. Усяго ў краіне праведзены 10 872 829 тэстаў.